January 2nd, 2019

Уладзімір Зяленскі ідзе ў прэзідэнты Украіны | Камунікат.org

Папулярны шоўмэн Уладзімір Зяленскі заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты Украіны. Пра гэта ён паведаміў у этэры тэлеканала „1+1”.„Я хачу пагаварыць з вамі шчыра, як Уладзімір Зяленскі. Зараз ва Украіне такая сітуацыя, калі ў кожнага ўкраінца ёсць тры шляхі. Першы шлях – жыць як жывеш, трымацца плыні. І гэта нармальна, гэта выбар кожнага. Другі шлях – сабраць свае рэчы і паехаць у іншую краіну, зарабляць там грошы, дасылаць іх сваім блізкім і сваякам. І гэта таксама нармальна. Але ёсць яшчэ трэці шлях – паспрабаваць самому што-небудзь памяняць ва Украіне. І я для сябе абраў менавіта яго”, – сказаў Зяленскі.
Па словах шоўмэна, яго даўно пыталі: „Ідзеш, не ідзеш?”
„Ведаеце, у адрозненне ад нашых вялікіх палітыкаў, я не ... Болей...

Зянон Пазьняк: Масква прымусіць кліента зрабіць тое, што захоча | Камунікат.org

Вайна на ўсходзе Украіны ідзе амаль 5 гадоў, а Расея ўсё больш уцягвае ў канфлікт Беларусь. Як могуць выглядаць падзеі ў 2019 годзе і ці можа ўратаваць краіну рэжым Лукашэнкі?Кажа старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк:
– Цяжка Украіну ў нечым абвінавачваць, я дык лічу, што яна сябе паводзіць проста гераічна, стойка. Усё трымаецца на народзе, на людзях. Больш вінавата міжнародная супольнасць і асабліва Еўропа, якая недаацэньвае небяспеку, якая ўзнікла ва Украіне. Дзякуй Богу трошкі Злучаныя Штаты дапамаглі ўкраінцам, украінскаму войску станавіцца на ногі – гэта важна. Я таксама не быў бы тут такім катэгарычным абвінавачваючы Украіну.РР: Беларусь рукамі Лукашэнкі гандлюе зброяй з Азербайджанам, што ўжо выклікала ўнутры АДКБ канфлікт з Арменіяй. Ясна, што А... Болей...

Віктар Сазонаў: Застаюцца вялікія праблемы | Камунікат.org

Праваабаронца Віктар Сазонаў звярнуўся ў Гарадзенскага выканаўчага камітэта з прапановай публікаваць на сваім сайце заявы на правядзенне грамадзянамі масавых мерапрыемстваў і адказы на іх уладамі.
На жаль адказ, за подпісам чыноўніцы Зоі Кулешы, прыйшоў адмоўным. Калі б улады прыслухаліся да меркавання праваабаронцаў, то гэта магло б паспрыяць пяляпшэнню сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Гародні.
Кажа Віктар Сазонаў:
– Застаюцца вялікія праблемы, асабліва ў такіх краінах, як наша, дзе ўлада не шануе правы чадавека, не выконвае міжнародныя нормы, міжнародныя стандарты. Была пададзена заява ў гарвыканкам, я падпісаў заяву і занёс. Заява датычыць зменаў у рашэнні гарвыканкама №540 пра вызначэнне месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Такім чынам мы хочам дама... Болей...

Ці павялічаць колькасць месцаў для правядзення масавых акцый у Бярозе? | Камунікат.org

Бярозаўскія праваабаронцы зноў паднялі пытанне пра пашырэнне месцаў для масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне.
У апошнія дні снежня яны звярнуліся да ўладаў Бярозаўскага раёна з прапановай унесці змены ў рашэнне выканкама пра правядзенне масавых мерапрыемстваў у раёне з мэтай пашырэння гэтых месцаў.Кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:
– Паколькі на сённяшні дзень, канкрэтна ў горадзе Бярозе, вызначана толькі адно месца для правядзення пікетавання і мітынгаў – гэта стадыён у Паўночным гарадку, на ўскрайку горада, дзе фактычна амаль не бывае людзей. У мінулым годзе пасля нашага звароту, калі мы папрасілі іх павялічыць колькасць, то яны з двух стадыёнаў, цэнтральнага і ў Паўночным гарадку, пакінулі толькі стадыён у Паўночным гарадку.Паводле... Болей...

Беларусы на Раство спявалі… серэнады | Камунікат.org

Беларускія хлопцы даўней замаўлялі для сваіх каханых выкананне адмысловых песняў. Дзяўчына мусіла за гэта аддзячыць кавалеру. Але чым?Праграма «Вяскоўцы» весела і бесклапотна бавіць калядны час. Гэтым разам яна завітала ў вёску Мачуль на Століншчыне, куды збіраюцца на рэпетыцыі з навакольных селішчаў удзельніцы гурта «Каляжанкі».Вядоўца Віктар Шукеловіч даведаўся ў Мачулі шмат чаго цікавага: што такое «карэц», «пай» ды «разкі»; як калядоўшчыкі просяць дазволу заспяваць; што гатуюць на Каляды і як варожаць?Расказалі Віктару ў Мачулі і пра даўні звычай, калі хлопец даручаў шчадроўнікам завітаць да яго каханай і выканаць ёй песню на замову. Назаўтра дзяўчына мусіла адправіцца да хлопца і заплаціць яму за гэта гарбузнымі семачкамі. Пр... Болей...