October 13th, 2018

У Беларусі адбываецца конкурс сацыяльных наватараў | Камунікат.org

Для многіх гэта магчымасьць атрымаць экспэртную падтрымку ды фінансы на рэалізацыю сваіх ідэй.На пачатку кастрычніка прайшло галасаваньне па праектах у рамках праграмы Social Weekend. Гэта магчымасьць для сацыяльных наватараў з усёй краіны атрымаць экспэртную падтрымку ды фінансы на рэалізацыю сваіх ідэй.Social Weekend – гэта праграма, якая ладзіцца ў Беларусі ўжо некалькі год. У рамках дадзенай ініцыятывы грамадзкія праекты, мэта якіх палепшыць жыцьцё ў сваім атачэньні, выносяцца на народнае галасаваньне. 20 пераможцаў галасаваньня, таксама 20 праектаў выбраных адмыслоўцамі, праходзяць у ¼ фіналу, што азначае для іх магчымасьць навучаньня са спэцыялістамі ды магчымасьць пазмагацца за прызавы фонд у памеры 50 000 беларускіх рублёў.Сёлета на конкурс пададзена амаль 200 праектаў... Болей...

“Капучына ці вышэйшая адукацыя?” Адлічаныя студэнты збіраюць сродкі на навучанне ва Украіне | Камуні

Грамадская кампанія па падтрымцы адлічаных па палітычных матывах студэнтаў "Даць рэпрэсіям урок” распачынае сацыяльны праект "Капучына ці вышэйшая адукацыя?"Мэта праекту – сабраць сродкі на вучобу ва ўкраінскім універсітэце на завочным аддзяленні чатыром несправядліва адлічаным студэнтам з Беларусі. Сабраныя сродкі дапамогуць маладым людзям не прыпыняць займацца грамадскай дзейнасцю ў нашай краіне і ўдасканальваць яе праз атрыманне вышэйшай адукацыі.Таленавітыя і актыўныя маладзёны, якія прагнуць пераменаў у Беларусі, праз сваю грамадска-палітычную дзейнасць былі пазбаўленыя магчымасці атрымаць вышэйшую адукацыю на Радзіме.Так, Ганну і Дзяніса адлічылі па палітычных матывах, Кацярыну ціскам вымусілі забраць дакументы з ВНУ. Але гэтыя студэнткі і студэнты настроены завяршыць аду... Болей...

Мясцовае самакіраваньне зьмяняе Украіну | Камунікат.org

У 2014 годзе ва Ўкраіне пачалася рэформа сістэмы кіраваньня.Было прынятае рашэньне аб стварэньні ў краіне сапраўднага самакіраваньня. Пасьля 4 год рэалізацыі - гэта адна з пасьпяховых рэформаў ва Ўкраіне.З савецкіх часоў краінам рэгіену засталася ў спадчыну цэнтралізаваная сыстэма кіраваньня. Пасьля распаду СССР замест яе ў розных краінах пачалі адбудоўваць мясцовае самакіраваньне як форму адміністрацыі тэрыторыяй. Аднак прыход да улады аўтарытарных лідараў - гэты працэс спыніў.Так сталася ва Ўкраіне, дзе аўтарытарны прэзыдэнт Януковіч наноў цэнтралізаваў уладу. Пасьля падзеі 2014 года - эўрамайдану ды ўцёкаў Януковіча, паўстала пытаньне, што трэба вяртаць самакіраваньне. Улады пачалі гэты працэс. Пачалося фармаваньне аб’яднаных тэрытарыяльных грамад. Гэта базавы ўзровень самакіраван... Болей...

Зьміцер Вайцюшкевіч расказаў пра творчыя пляны | Камунікат.org

У апошні час у яго няма праблем з канцэртамі ў Беларусі, дзякуючы чаму, паводле слоў самога артыста, ён можа расьці й разьвівацца ў творчым пляне.Беларусі бард, музыкант і актор Зьміцер Вайцюшкевіч, якога вельмі любіць публіка, часта наведвае Беласточчыну – месца, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасьць. Нядаўна ён пабываў у вёсцы Нараў, пачаўшы такім чынам восеньскія музычныя сустрэчы.У апошні час у яго таксама няма праблем з канцэртамі ў Беларусі, дзякуючы чаму, паводле слоў самога артыста, ён можа расьці й разьвівацца ў творчым пляне.
Са Зьміцерам Вайцюшкевічам размаўляе Яраслаў Іванюк.слухайце далучаны гукавы файл Болей...

З-за Віктара Марціновіча Акадэмкніга зачынілася амаль уночы | Камунікат.org

Адзін з самых запатрабаваных сённяшнім чытачом пісьменнік Віктар Марціновіч правёў у сталічнай кнігарні “Акадэмкніга” аўтограф-сесію свайго апошняга рамана “Ноч”.– Гэта раман-катастрофа, мабыць, але я спрабаваў трымацца як мага далей ад жанравай літаратуру, мне здаецца, што гэта вельмі глыбокі філасофскі твор, які разважае над асноўнымі праблемамі штодзённасці, і нават тэму Бога краінае. Я спадзяюся, што ён будзе цікавы ўсім чытачам, як тым, хто глядзіць Квенціна Таранціна, як забаўляльнае кіно, так і тым, хто глядзіць Квенціна Таранціна, як сур’ёзнае, інтэлектуальнае кіно.
Агулам наведвальнікаў аўтограф-сесіі сабралося каля пяці соцень. Таму кнігарню, замест таго, каб зачыніць паводле раскладу а восьмай увечары, зачынілі толькі а дзясятай. Цалкам матэр... Болей...